In English:
«To Milan through Belarus for €45,000»: Russian airline circumvents the ban on flights to the EU by flying through Minsk
На русском языке:
«В Милан через Беларусь за €45 000»: Российский авиаперевозчик обходит запрет на полёты в ЕС, летая через Минск
21 студзеня расійская прапаганда, са спасылкай на крыніцу ў найбуйнейшым аператары на рынку бізнес-авіяцыі Расіі Jet Partners, распавяла пра падрыхтоўку да аднаўлення чартарных бізнес-рэйсаў па маршруце Масква-Ніца.
Гэтую навіну падхапілі сацсеткі і іншыя расійскія СМІ. І, верагодна, сама гісторыя для нашай рэдакцыі засталася б незаўважанай, бо па вялікай патрэбе з Масквы ў Еўропу і назад патрапіць да гэтага часу не з’яўляецца праблемай, напрыклад:
15.01.2023 г. Bombardier Global Express (D-AFAM) лётаў з Унукава ў Вену
21.12.2023 г. Bombardier Global Express (D-AFAU) лётаў з Унукава ў Нюрнберг
Палёты з Масквы ў ЕС у снежні 22-га і студзені 23-га гг. / motolkohelp
Але ў навіны прапаганды звяртаюць на сябе ўвагу два нюансы:
- Адсылка да расійскага авіяперавозчыка;
- Згадванне Мінска ў якасці прамежкавага прыпынку (нібыта для абыходу дзейнай забароны на палёты з Расіі ў Еўропу).
Скрын навіны пра новы рэйс / motolko.help
На сённяшні дзень існуе дырэктыва Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA SD No.: 2021-02), якая пасля гісторыі з прымусовай пасадкай у Мінску рэйса Ryanair FR4978 забараняе еўрапейскім авіякампаніям ажыццяўляць палёты над тэрыторыяй Беларусі, а беларускім – у Еўропе.
Дыректыва EASA SD No.: 2021-02 / motolko.help
Акрамя таго, з пачатку вайны Расіі супраць Украіны, расійскім авіякампаніям, а таксама бартам, якія маюць рэгістрацыю ў Расіі, забаронена лятаць у паветранай прасторы Еўропы і атрымліваць/аказваць там паслугі.
Гэта значыць варыянт, што расійская кампанія знойдзе еўрапейскага партнёра або арандуе ў яго самалёт занадта малаверагодны, па аб’ектыўных прычынах.
Тады як такая кампанія зможа абысці дзейныя абмежаванні?
Як вядома, расейскія пасажырскія і бізнес-перавозчыкі ўзялі за практыку перарэгістраваць свае самалёты (якія яны паспелі захаваць на тэрыторыі РФ ці ў дружалюбных краінах на момант уступлення санкцый у дзеянне) на «расейскія нумары». Гэта значыць без бартоў яны не засталіся і працягнулі лётаць. Але што рабіць з Еўропай?
Ім даводзіцца прыдумляць новыя спосабы для перамяшчэння ў паветры. Напрыклад, прапаноўваць паслугі з перасадкай праз Стамбул. Але гэта моцна павялічвае час у дарозе, а таксама цягне змену борта ў транзітным аэрапорце. Відавочна, бізнесмены не прывыклі да такіх нязручнасцей і гатовы плаціць за больш хуткія і практычныя рашэнні.
Мы звярнулі ўвагу, што ў 2022 г. адзін з расійскіх бізнес-аператараў перарэгістраваў некалькі сваіх бартоў у Кыргызстане. Іх новыя рэгістрацыйныя нумары такія:
RA-02765 —> EX-88008
RA-02787 —> EX-88011
RA-02797 —> EX-88012
Raytheon 390 Premier IA яшчэ на расійскай рэгістрацыі пад нумарам RA-02797 / JetPhotos
Вы спытаеце «Навошта?». А тут усё проста, кыргызам дырэктыва EASA не ўказ, калі яна наўпрост не вызначае забарону на палёты ў Еўропу саміх кыргызскіх авіякампаній (а такія выпадкі былі).
Добра, а пры чым тут Мінск?
Тэхнічна напрамую праз Беларусь шлях з Масквы ў Еўропу (ці, як паказана ў зыходнай навіны, непасрэдна ў Ніцу) з’яўляецца самым кароткім і хуткім. Селі ва Унукава на зарэгістраваны ў Кыргызстане борт і паляцелі. Навошта зноў патрэбна прамежкавая пасадка?
Усе тры, згаданых вышэй борта з прыкладу адной мадэлі Raytheon 390 Premier IA з максімальнай далёкасцю беспасадкавага пералёту пры максімальнай загрузцы каля 1500 км. Адлегласць ад Масквы да Ніцы – 2500 км па паветры. З Мінска – 1800 км і самае важнае, што пасажыру не давядзецца пакідаць самалёт на час прыпынку.
Такім чынам, калі не нагружаць такі борт санкцыйнай кантрабандай пад завязку, то пасадка ў Мінску для дазапраўкі выглядае самым аптымальным на дадзены момант вырашэннем пытання. Зрэшты, што перашкаджае ў будучыні зарэгістраваць у Кыргызстане які-небудзь большы бізнэс-джэт і зусім не спыняцца ў Мінску? Усё магчыма.
Прайшоў усяго тыдзень
Як высветлілася, каб наша версія пацвердзілася, спатрэбілася ўсяго 7 дзён.
28 студзеня 2023 г. адзін з бартоў з нашага спісу вышэй, а менавіта Raytheon 390 Premier IA з рэг. нумарам EX-88012 вылецеў з маскоўскага аэрапорта «Унукава» і адправіўся ў Мінск.
Палёт Raytheon 390 Premier IA з рэг. нумарам EX-88012 28 студзеня 2023 г. / Flightradar24
Далей, пасля невялікага прыпынку, вылецеў прама ў Ніцу (Італія), а адтуль у Мілан. І ў выніку маршрут пасажыраў гэтага борта быў такі: Масква-Мінск-Ніца-Мілан-Мінск-Масква.
Палёты Raytheon 390 Premier IA з рэг. нумарам EX-88012 28 студзеня 2023 г. / Flightradar24
У выніку можам сказаць наступнае: прыватная расійская авіякампанія бізнес-авіяцыі ў канцы мінулага года спецыяльна перарэгістравала тры сваіх бізнес-джэты для абыходу абмежаванняў. Цяпер жа абыход рэстрыкцый на палёты ў ЕС пайшоў яшчэ далей, каб пасажырам было максімальна камфортна накіроўвацца ў краіны Захаду, падключылі да гэтай справы Мінск. Палёты, дарэчы не з танных (мякка кажучы), анансаваліся за 45 000 еўра толькі ў адзін бок.
Верагодна, ёсць яшчэ факт чыёйсьці зацікаўленасці ў працы такога бізнэсу ў Беларусі. Проста хочацца адзначыць, што тройка самалётаў з нашага спісу вышэй і да, і пасля перарэгістрацыі з’яўляліся частымі гасцямі «Цэнтра дзелавой авіяцыі» ў Мінску.
І так, як мы ведаем на прыкладзе штучнага міграцыйнага крызісу, арганізаванага рэжымам Лукашэнкі ў 2021 г., які працягваецца да гэтага часу, у Беларусі любяць аказваць сумнеўныя пасрэдніцкія паслугі.