У Мінск ляціць чарговы эвакуацыйны борт Туркменістана

Turkmenistan Airlines Boeing 737-82K EZ-A017 / Flickr
3 хв.

На русском языке: В Минск летит очередной эвакуационный борт Туркменистана

Сёння, 11 красавіка, у 11:20 з аэрапорта Туркменабада (Туркменістан) у Мінск вылецеў Boeing 737-82K авіякампаніі Turkmenistan Airlines з рэгістрацыйным нумарам EZ-A017. Зваротны вылет запланаваны на 19:00.

Мінулы раз гэты борт прылятаў у Мінск 8 красавіка. Тады паведамлялася, што рэйс быў арганізаваны па распараджэнні Урада Туркменістана.

У той дзень, пасля вылету назад з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», борт пайшоў на разварот і вярнуўся з-за ілжывага паведамлення аб бомбе на борце. Самалёт вылецеў пасля праверак толькі праз 4 гадзіны.

Адзначым, што рэгулярныя авіязносіны Туркменістана з іншымі краінамі былі прыпынены яшчэ ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі каранавіруса.

Сочым за палётам борта тут.

У Мінск ляціць чарговы эвакуацыйны борт Туркменістана

Перамяшчэнне Boeing 737-82K Turkmenistan Airlines з рэгістрацыйным нумарам EZ-A017 / Flightradar24
Папярэдні матэрыял
У Зембіне абрынуліся руіны касцёла 1809 года пабудовы
Наступны матэрыял
«Купала» і «Хронікі Нарніі» замест «Брат 2»: Беларусы просяць пусціць у пракат беларускія фільмы замест рускіх баевікоў

Iншыя матэрыялы