На русском языке:
В Минск прибыл генпрокурор России Игорь Краснов
Сёння ў Мінску прызямліўся ўрадавы расійскі самалёт (RA-64059) з Генпракурорам Расіі Ігарам Красновым. Ён прыляцеў для таго, каб сустрэцца з генпракурорам Беларусі Антонам Шведам і абмеркаваць «пытанні экстрадыцыі, супрацьдзеяння экстрэмізму і расследаванне справы аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Сустрэча з Лукашэнкам таксама ў планах.
Беларускія сілавікі шчыльна супрацоўнічаюць з расійскімі па частцы экстрадыцыі палітычных уцекачоў з Беларусі на радзіму, дзе ім пагражае турэмны тэрмін. Такім чынам, нягледзячы на забарону ЕСПЧ, быў экстрадаваны ў Беларусь баец ММА Аляксей Кудзін.
Больш за тое, паводле зліву «Кібер-партызанаў», расійскія сілавікі могуць нават пасадзіць самалёт дзеля арышту чалавека, непажаданага да беларускага рэжыму. У злітай размове Андрэй Караблёў (начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у IT-сферы) і Дзмітрый Балаба (начальнік АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама) абмяркоўваюць пасадку самалёта з нейкім айцішнікам, які пагражаў Балабе з-за мяжы.
А ў красавіку 2021 года Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Магчыма, цікавасць да спраў 80-гадовай даўніны ўзнікла ў Генпракуратуры на фоне спробы прызнаць экстрэмісцкай бчб-сімволіку, якую актыўна выкарыстоўвалі пратэстоўцы ў Беларусі. Увесну і ўлетку 2021 года Швед казаў пра новыя дадзеныя, якія пацвярджаюць, што бчб-сімволіка актыўна выкарыстоўвалася карнымі батальёнамі нацыстаў. Пры гэтым матэрыялы і дакументальныя сведчанні, якія генпракурор РБ адшукаў праз 80 гадоў з пачатку вайны, да гэтага часу не апублікаваныя.