У Мінск прыехаў старшыня так званага «ўрада ДНР»

war.novyny.live
3 хв.

In English: The head of the so-called «government of the DNR» arrived in Minsk
На русском языке: В Минск приехал председатель так называемого «правительства ДНР»

Сёння раніцай старшыня т.зв. «урада ДНР» Яўген Сонцаў апублікаваў фота каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і напісаў, што ў «найбліжэйшыя дні будзем працаваць у Рэспубліцы Беларусь».

Сказана, што ён, відаць са сваёй дэлегацыяй, збіраецца наведаць шэраг вытворчасцей і абмеркаваць «з калегамі перспектывы супрацоўніцтва».

Сонцаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Канады, Швейцарыі, Японіі, Новай Зеландыі, а таксама ў базе Міратворац.

Нагадаем, што раней у ліпені 2022 і красавіку 2023 гг. у Беларусь прыязджаў і верхавод так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін. У першы свой прыезд ён наведваў Брэсцкую крэпасць у суправаджэнні сакратара генсавета партыі «Адзінай Расіі» Андрэя Турчака і амбасадара РФ у РБ Барыса Грызлова, а ў другой сустракаўся з Лукашэнкам.

Папярэдні матэрыял
Украіна, Ісландыя, Нарвегія і яшчэ 5 краін пашырылі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі
Наступны матэрыял
Спікерка літоўскага Сейма супраць ураўнавання абмежаванняў для беларусаў і расіян

Iншыя матэрыялы