На русском языке:
В Минск приехал Зюганов для участия в т.н. «антифашистском форуме».
Пракрамлёўскі камуніст Генадзь Зюганаў прыбыў у Менск для правядзення так званага «антыфашысцкага форума», які ладзяць камуністы.
Як звярнула ўвагу выданне Reform.by, разам з ім у Беларусь прыехалі і камуністы з Арменіі, акупаванай Расіяй часткі Грузіі (Абхазіі), Кыргызстана, Узбекістана, Германіі, Венгрыі і Партугаліі. У прыватнасці, прыехалі:
- намеснік старшыні ЦК КПРФ Дзмітрый Новікаў,
- сакратар ЦК КПРФ, першы намеснік старшыні Цэнтральнага Савета СКП-КПСС, першы намеснік старшыні Камітэта ГД па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Казбек Тайсаеў,
- сакратар ЦК КПРФ, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Аляксандр Юшчанка,
- намеснік старшыні ЦС СКП-КПСС, член ЦК КПРФ Ігар Макараў,
- дэпутат ГД РФ Дзяніс Парфёнаў і іншыя.
У форуме па відэасувязі прымуць удзел камуністы Малдовы, Азербайджана, Таджыкістана, Казахстана, акупаванага Расіяй Прыднястроўя і Паўднёвай Асеціі, Туркменістана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, іншых кампартый з краін Еўропы, Азіі, Амерыкі. Адзначым, што ў шэрагу пералічаных краін камуністычная сімволіка заканадаўча прыраўнавана да нацысцкай і забаронена.
Таксама адбудзецца зʼезд кампартыі Беларусі. Акрамя таго, у жніўні плануецца правядзенне т.зв. «антыфашысцкага кангрэса».
Нагадаем, аднаму з пераможцаў нацысцкай Германіі Уінстану Чэрчылю прыпісваюць фразу «фашысты будучыні будуць называць сябе антыфашыстамі».