На русском языке:
В Минск прилетел Лавров
У 23:00 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся Ту-214СР з рэг. нумарам RA-64528.
Па нашых дадзеных, на гэтым самалёце ў Мінск прыляцеў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Папярэдні візіт Лаўрова ў Мінск адбыўся у чэрвені 2022 года. Тады ён сустракаўся з Лукашэнкам, Макеем і выступаў перад студэнтамі і выкладчыкамі БДУ.
Нагадаем, 19 снежня чакаецца візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Мінск – першы з 2019 года.