In English:
President of Equatorial Guinea Teodoro Obiang Nguema Mbasogo probably arrived in Minsk
На русском языке:
В Минск прилетел президент Экваториальной Гвинеи Теодоро Обианг Нгема Мбасого
Ягоны візіт у Беларусь павінен быў адбыцца яшчэ ў канцы чэрвеня, але адмяніўся, а пасля гэтага прапаганда зрабіла выгляд, што ніякі візіт і не планаваўся.
Варта сказаць, што Абіянгу ўжо 81 год і палову свайго жыцця, а дакладней 44 гады, ён кіруе дзяржавай у Цэнтральнай Афрыцы. Прасцей кажучы, Тэадора Абіянг Нгема Мбасага — дыктатар, які стварыў уласны культ асобы, яго ж называюць адным з самых жорсткіх афрыканскіх дыктатараў.
Урадавая дэлегацыя Экватарыяльнай Гвінеі прыбыла ў Беларусь на двух бартах, якія зараз заходзяць на пасадку ў Нацыянальны Аэрапорт «Мінск».
Першы Boeing 767-306(ER) з рэг. нумарам 3C-MAG прызямліўся ў Нацыянальным Аэрапорце «Мінск» у 17:49. Пазней у 18:07 прызямліўся і другі борт урада гэтай краіны – Boeing 737NG 7FB BBJ/W з рэг. нумарам 3C-EGE.
Па нашых дадзеных, менавіта на другім самалёце прыляцеў Абіянг.