In English:
Sergey Lavrov arrived in Minsk again
На русском языке:
В Минск снова прилетел Сергей Лавров
У 18:53 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся Іл-96-300 з рэг. нумарам RA-96023.
Па нашых дадзеных, на гэтым самалёце ў Менск прыляцеў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Нагадаем, што заўтра, 19 студзеня, ён збіраецца ўзяць удзел у сумеснай калегіі МЗС РБ і РФ. Да сённяшняга дня апошні раз Лаўроў быў у Мінску 19 снежня, калі ў Беларусь прылятаў і Пуцін.