In English:
Sirens will be heard in Minsk – this is a test of the warning system
На русском языке:
В Минске будут звучать сирены — это проверка системы оповещения
МНС паведаміў, што да 2 снежня ў Мінску пройдзе комплексная праверка сістэмы апавяшчэння, падчас якой будуць задзейнічаны электрасірэны і сістэмы гучнагаварыцельнай сувязі.
Іншымі словамі, найбліжэйшымі днямі ў Мінску будуць гучаць сірэны. МНС паведаміў, што такая праверка праводзіцца раз на год.
Адзначым, што сцвярджэнне МНС пра «раз на год» не адпавядае рэчаіснасці, бо папярэдняя праверка сістэмы абвесткі была 23 сакавіка.