На русском языке:
В Минске милиция будет проверять соблюдение масочного режима
Мінгарвыканкам паведамляе, што ў Мінску будзе арганізаваны маніторынг правілаў масачнага рэжыму, у тым ліку і з прыцягненнем супрацоўнікаў МУС.
«Будуць праводзіцца маніторынгі выканання гэтых правілаў, у тым ліку з удзелам міліцыі: спачатку парушальнікаў будуць проста пераконваць, а потым магчымая адказнасць», — сказана ў тэлеграм-канале Мінгарвыканкама.
З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах.