На русском языке:
В Минске начался «суд» над известным репетитором и преподавателем Евгением Ливянтом
Яўгена Лівянта і яго сямʼю абвінавачваюць у «грубым парушэнні парадку». Яўген быў затрыманы 27 снежня 2022 года.
Па нашых дадзеных, 27 снежня 2022 года яго забралі проста з урока, які ён вёў.
Яўген Лівянт узначальвае адукацыйную ўстанову «100 балаў», піша «Наша Ніва». Сілавікі абвінавачваюць выкладчыка ў нібыта «ўдзеле ў перакрыцці дарог і парушэнні парадку, а таксама ў «спробе захопу ўлады» праз удзел у Каардынацыйнай радзе».
На відэа, за кратамі таксама знаходзіцца Аляксей Іваноў – палітвязень, саўладальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў».