Затрыманы вядомы рэпетытар і выкладчык Яўген Лівянт

Наша Ніва
3 хв.

На русском языке: Задержан известный репетитор и преподаватель Евгений Ливянт

Пра гэта паведаміла Mediazona.by. Паводле нашай інфармацыі, гэта здарылася ўчора, 27 снежня. Яўгена забралі наўпрост з урока, які ён вёў.

Яўген Лівянт узначальвае адукацыйную ўстанову «100 балаў», піша «Наша Ніва». Сілавікі вінавацяць педагога, што той нібыта «ўдзельнічаў у перакрыцці дарог і парушэнні парадку, а таксама «рабіў спробу захопу ўлады» — праз удзел у Каардынацыйнай радзе».

У пракуратуры кажуць, што «100 балаў», не з’яўляючыся установай адукацыі, фактычна ажыццяўляла ліцэнзаваную дзейнасць з дапамогай змовы з прыватнай школай «Апельсін». Па гэтым факце праводзіцца асобная праверка.

Папярэдні матэрыял
Баец ММА Аляксей Кудзін выйшаў на волю
Наступны матэрыял
Еўрарадыё: На БелАЭС у красавіку адбылося апрамяненне персаналу

Iншыя матэрыялы