На русском языке:
В Минске у Лукашенко остался только один самолет
У парку Лукашэнкі лічацца 3 самалёты, але Boeing 737-800 (EW-001PA) сёння раніцай паляцеў у Дубай (хутчэй за ўсё, на планавы рамонт), а Gulfstream G550 (EW-001PJ) з 11 жніўня знаходзіцца ў Маскве. Атрымліваецца, што ў парку застаўся толькі Boeing 767-300 (EW-001PB).
Самы маленькі самалёт Лукашэнкі Gulfstream G550 (EW-001PJ) быў падораны яму даўнім сябрам Міхаілам Гуцэрыевым. Але з 11 жніўня борт знаходзіцца ў Маскве і нікуды не лётае. Не выключана, што Лукашэнка вярнуў Гуцэрыевяго падарунак.
А Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA сёння ў 7:32 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», а ў 13:22 борт прызямліўся ў аэрапорце Дубая. Верагодней за ўсё, самалёт паляцеў на планавы тэхнічны агляд.
У папярэдні раз гэты борт праходзіў ТА роўна год таму, але не ў Дубаі, а ў Нямеччыне. Тады яшчэ прадстаўнік кампаніі Lufthansa Technik абвяргаў інфармацыю аб адмове рабочых праводзіць тэхабслугоўванне.
Усе тры борты ў жніўні патрапілі пад санкцыі Вялікабрытаніі.