На русском языке:
В Минске из-за непогоды поломаны деревья и наблюдаются перебои с электричеством
Над Мінскам пранёсся шторм, паведамляюць аб дзясятках паваленых дрэвах і аварыйных адключэннях электрычнасці ў розных раёнах горада. Вядома, што часткова знікла электразабеспячэнне ў Зялёным лузе, Кастрычніцкім, Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска.
Onliner са спасылкай на 115 паведаміў, што аварыйнае адключэнне электрычнасці можа працягнуцца да 20:06.
Калі ў вашым раёне таксама знікла электрычнасць ці ёсць іншыя наступствы шторму, то паведамляйце пра гэта ў @Motolko_bot ці праз ананімную форму для сувязі.