У Мінску забаранілі праводзіць «Бяссмертны полк», але яны ўсё роўна пройдуць з партрэтамі ветэранаў, бо па сутнасці забароны і няма

Reform.by
5 хв.

На русском языке: В Минске запретили проводить «Бессмертный полк», но они всё равно пройдут с портретами ветеранов, ведь по сути запрета и нет

Пра«забарону» распавёў старшыня аргкамітэта прапагандысцкай акцыі Валеры Драка, на што звярнула ўвагу выданне Reform.by. Прычым збіраліся яны праводзіць шэсці не толькі ў Мінску, а таксама ў Гомелі, Брэсце і Наваполацку.

Тым не менш, як звярнула ўвагу выданне «Флагшток», прынамсі ў Гомелі яны ўсё роўна збіраюцца арганізаваць сваё шэсце. «Флагшток» піша, што ў чатах гомельскіх прыхільнікаў Крамля, распаўсюджваецца заклік да правядзення несанкцыянаванай акцыі, якую яны хочуць правесці за гадзіну да афіцыйнай акцыі «Беларусь памятае» на пл. Паўстання ў Гомелі.

Варта адзначыць яшчэ адзін цікавы момант, 4 дні таму пракрамлёўскі Спадарожнік апублікаваў навіну, дзе паведаміў, што калону Бяссмертнага палка ў Менску ўзначаліць амбасадар РФ Грызлоў. Праўда, тая навіна ўжо выдалена і засталася толькі ў кэшы. У ёй Грызлоў сказаў, што ў рамках святочных мерапрыемстваў запланавана шэсце, «у тым ліку, шэсце Бяссмертнага палка разам з шэсцем «Беларусь памятае». І дадаў, што на чале калоны на Дзень Перамогі пойдуць расейскія дыпламаты.

Увага, пытанне: А няўжо ў апошнія гады яны па Менску хадзілі нейкай асобнай калонай?

Сутнасць у тым, што ім з году ў год Мінгарвыканкам як бы забараняе праводзіць гэтую акцыю (напрыклад у 2021, 2020 і 2018), але яны кожны раз усё роўна ідуць разам іншымі ў гэтым шэсці «Беларусь памятае», дзе нясуць партрэты ветэранаў.

Атрымліваецца, што ўсе гэтыя «забароны» досыць нікчэмныя, бо па сутнасці ім ніхто не забараняе, а нават наадварот прапануе ісці з іншымі шэсцем «Беларусь памятае». Аб чым, мяркуючы па ўсім, Грызлоў і прагаварыўся раней часу.

Папярэдні матэрыял
BYSOL распачаў тэрміновы збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча
Наступны матэрыял
Дзень Перамогі ў Еўропе: беларусы Беластока выйшлі на акцыю салідарнасці

Iншыя матэрыялы