У Мінску затрымалі мужчыну. Ён абвінавачаны ў здзяйсненні некалькіх выбухаў, у тым ліку падрыве аўто МУС

МУС
5 хв.

In English: A man accused of committing several explosions, including the explosion of a car of the Ministry of Internal Affairs, was detained in Minsk
На русском языке: В Минске задержан мужчина, обвиняемый в совершении нескольких взрывов, в том числе подрыве авто МВД

8 студзеня тэлеграм-канал «Моталька Дапамажы» паведаміў, што ноччу а палове на пятую раніцы жыхары бліжэйшых дамоў па вул. Арлоўскай чулі моцны выбух з боку Цэнтральнага РУУС. На той момант было вядома, што падазраваны ўцёк у напрамку прыватнага сектара па вул. Шчадрына, а будынак РУУС з самай раніцы ачэплены, мясцовых жыхароў апытвалі і шукалі камеры відэаназірання ў прыватным сектары.

На наступны дзень тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» апублікаваў непацверджаную інфармацыю, што каля Цэнтральнага РУУС падарвалі аўтамабіль МУС. Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што гэта была спроба выбуху серабрыстага Джылі, які належыць Дэпартаменту аховы МУС.

У Мінску затрымалі мужчыну. Ён абвінавачаны ў здзяйсненні некалькіх выбухаў, у тым ліку падрыве аўто МУС

Месца выбуху каля Цэнтральнага РУУС г. Мінска / motolko.help

Да сённяшняга дня ў МУС ніяк не каментавалі гэтую інфармацыю. Аднак сёння ў прэс-службе МУС заявілі пра затрыманне мужчыны 45 гадоў, якога падазраюць у падрыве міліцэйскага аўтамабіля ў ноч з 7 на 8 студзеня, кіёска «Табакерка» ноччу з 12 на 13 студзеня і яшчэ некалькіх выбухах.

Паведамляецца, што мужчына пашкодзіў міліцэйскі аўтамабіль з выкарыстаннем самаробнай выбухной прылады. У яго канфіскавана камп’ютарная тэхніка з інструкцыямі па вырабе выбуховых прыстасаванняў, кампаненты і рэчывы для іх вырабу, а таксама гатовыя ўстройствы.

У Мінску затрымалі мужчыну. Ён абвінавачаны ў здзяйсненні некалькіх выбухаў, у тым ліку падрыве аўто МУС

Пашкоджаная Табакерка на скрыжаванні вул. Шчадрына і Старавіленскага тракта / Тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?»

Па словах начальніка крымінальнай міліцыі Генадзя Казакевіча, на падазраванага выйшлі яшчэ 11 студзеня. Казакевіч заявіў, што ўстаноўлена дачыненне затрыманага да пашкоджання яшчэ аднаго кіёска ў кастрычніку 2020 года, а таксама да падрыву яшчэ двух выбуховых прыстасаванняў 1 студзеня ля Цэнтральнага РУУС.

Папярэдні матэрыял
У Менску збіраюцца запусціць новы ядзерны рэактар
Наступны матэрыял
Расія пачала перакідваць у Беларусь вайсковую тэхніку

Iншыя матэрыялы