Польшча папярэджвае пра «магчымыя ваенныя дзеянні» у памежжы з Беларуссю? Каментар «Гаюна» па чарговым разгоне ў расійскіх СМІ

wyborcza.pl
5 хв.

На русском языке: Польша предупреждает о «возможных военных действиях» в приграничье с Беларусью? Комментарий «Гаюна» по очередному разгону в российских СМИ

У розных СМІ зʼявілася інфармацыя, што Польшча нібыта папярэджвае аб «магчымых ваенных дзеяннях» у прыграніччы з Беларуссю. «Беларускі Гаюн» пракаментаваў гэтую інфармацыю.

Каментар «Гаюна» па чарговым разгоне ў расійскіх СМІ

Па-першае, NOTAM, пра які пішуць розныя каналы, быў апублікаваны не ў нядзелю, а ў пятніцу, 2 лютага 2024 г.

Па-другое, авіяцыйныя ўлады Польшчы рэкамендавалі пілотам малой авіяцыі лятаць з уключаным адказчыкам як мінімум у адным з даступных рэжымаў (Mode A, C або S) і падтрымліваць сувязь з дыспетчарам адпаведнай зоны палётнай інфармацыі.

Польшча папярэджвае пра «магчымыя ваенныя дзеянні» у памежжы з Беларуссю? Каментар «Гаюна» па чарговым разгоне ў расійскіх СМІ

Чаму мы гаворым пра малую авіяцыю?

Таму што дадзены NOTAM распаўсюджваецца на палёты ў вышынях ад зямлі да 95 эшалона (2895 метраў). Т.к. малая авіяцыя і верталёты вельмі шырока распаўсюджаны ў Польшчы, яны якраз і лятаюць у так званай паветранай прасторы «G», абмежаванай як раз названай вышынёй. І ў ім жа, як правіла, дапускаюцца палёты без адказчыкаў. Дык вось, гэтае папярэджанне для іх.

У адрозненне ад зоны абмежавання палётаў усіх тыпаў авіяцыі на ўсіх вышынях, якая дзейнічае ўжо два гады на поўдні Беларусі.

Навошта дадзена рэкамендацыя абазначаць сябе і быць на сувязі?

Польшча папярэджвае пра «магчымыя ваенныя дзеянні» у памежжы з Беларуссю? Каментар «Гаюна» па чарговым разгоне ў расійскіх СМІ

Па-першае, у Польшчы ва ўказаныя даты праходзяць сумесныя ваенныя вучэнні ва ўсходняй частцы краіны. І верталёты ВПС Польшчы ў тым ліку самі будуць актыўна выкарыстоўваць гэту паветраную прастору.

Па-другое, каб не дапусціць паўтарэння сітуацыі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы верталётам ВПС Беларусі 1 жніўня 2023 г. У той раз можна было чуць абураныя каментары на тэму «чаму не збілі парушальніка»? Як мінімум таму, што польскім вайскоўцам трэба было паспець пераканацца, што гэта не грамадзянскі борт, які лятае без апазнавання, і што яго парушэнне было наўмысным. Зрабіць гэта можна было б па дадзеных адказчыка (для грамадзянскага борта) або вызначыць візуальна (прыляцеўшы на месца), але да таго часу парушальнік рэціраваўся..

Польшча папярэджвае пра «магчымыя ваенныя дзеянні» у памежжы з Беларуссю? Каментар «Гаюна» па чарговым разгоне ў расійскіх СМІ

Цяпер фармальна невыкананне рэкамендацыі абазначаць сябе (г.зн. палёт неапазнанага паветранага судна ў памежнай тэрыторыі Польшчы) будзе лічыцца падставай да прымянення спецсродкаў ваеннымі. Такі борт можа быць успрыняты як вучэбная мэта ці як умоўны верталёт-парушальнік, напрыклад, ВПС РБ, які ўвогуле не абсталяваны грамадзянскім адказчыкам, не будзе апазнаны як «свой» для польскіх ВПС, і да ўсяго яшчэ і не ўсталюе кантакт з польскім дыспетчарам па радыё. У гэтым выпадку такія дзеянні будуць лічыцца правакацыяй і борт будзе законнай мэтай без неабходнасці візуальнага пацверджання для сродкаў СПА.

Уся інфармацыя і каардынаты зон, на якія яна распаўсюджваецца, адлюстравана ў арыгінальным паведамленні. Спецыялістам (пілотам) усё з ёй зразумела, а ў публікацыях журналістаў адлюстроўваецца класічная гісторыя пра няправільную інтэрпрэтацыю інфармацыі ці наўмыснае нагнятанне істэрыі.

Папярэдні матэрыял
У Жабінцы заўважаны састаў з ваеннай тэхнікай
Наступны матэрыял
Антывірусы Avast і праграма CCleaner больш недаступныя ў Беларусі

Iншыя матэрыялы