In English:
Has Metropolitan Veniamin of the BOC been diagnosed with COVID-19?
На русском языке:
У митрополита БПЦ Вениамина выявили COVID-19?
Тэлеграм-канал «Паглядзі, Брахня?» апублікаваў непацверджаную інфармацыю, што кіраўнік БПЦ заразіўся COVID-19. Крыніцы motolko.help пацвярджаюць гэта і звяртаюць увагу, што мітрапаліт БПЦ Веніямін стаяў побач з Лукашэнкам на ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне», калі апошні сказаў, што ў яго кавідная пнеўманія.
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» таксама пацвярджае гэтую інфармацыю і паведамляе, што акрамя Веніяміна, каранавірус таксама выяўлены і ў аднаго з самых заслужаных архірэяў БПЦ 77-гадовага арцыбіскупа Стэфана.
Мітрапаліт Філарэт на Дні тэзаімяніцтва, 14 снежня 2020 / сhurch.by
Таксама варта згадаць, што раней ад COVID-19 памёр мітрапаліт Філарэт, які, верагодна, заразіўся на мерапрыемстве, прысвечаным дню яго тэзаімяніцтва. У вочы кідаецца той факт, што ў абодвух выпадках людзі не выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай абароны на мерапрыемствах з вялікай колькасцю ўдзельнікаў.