На русском языке:
В местных бюджетах на 2025 год продолжают расти военные расходы
У студзені-лютым традыцыйна публікуюцца абласныя, гарадскія і раённыя бюджэты. Хоць на гэты момант апублікаваная невялікая частка гэтых дакументаў, ужо можна адзначыць тэндэнцыю да павелічэння расходаў.
Ніжэй пададзены змены выдаткаў па артыкуле «Нацыянальная абарона. Забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі» ў абласных бюджэтах за перыяд з 2022 па 2025 гг.
Усе дадзеныя прадстаўлены ў BYN і доларах ($) (праз /) па курсе на 21 студзеня кожнага года: 2022, 2023, 2024 і 2025.
- Бюджэт Брэсцкай вобласці:
2022 — 1392400 / $ 541074
2023 — 687307 / $ 260333
2024 — 1031866 / $ 325437
2025 — 990184 / $ 287593
- Бюджэт Віцебскай вобласці:
2022 — 1752556 / $ 681027
2023 — 2199019 / $ 832930
2024 — 4862186 / $ 1533473
2025 — 3571030 / $ 1037185
- Бюджэт Гомельскай вобласці:
2022 — 2301853 / $ 894479
2023 — 3354421 / $ 1270565
2024 — 5016066 / $ 1582005
2025 — 5381384 / $ 1562992
- Бюджэт Гродзенскай вобласці:
2022 — 1212407 / $ 471130
2023 — 963693 / $ 365021
2024 — 6576877 / $ 2074266
2025 — 3050989 / $ 886142
- Бюджэт Мінскай вобласці:
2022 — 1110852 / $ 431667
2023 — 1420701 / $ 538123
2024 — 5782129 / $ 1823612
2025 — 6737143 / $ 1956765
- Бюджэт Магілёўскай вобласці:
2022 — 1560467 / $ 606383
2023 — 10514622,92 / $ 3982660
2024 — 6517595,47 / $ 2055569
2025 — 5411910 / $ 1571858
Усяго ў шасці бюджэтах абласцей — 25142640 BYN / $ 7 302 535.
У бюджэтах Гомельскай і Мінскай абласцей расходы на нацыянальную абарону ў BYN дасягнулі рэкордных значэнняў з 2022 г. У той жа час у бюджэтах Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей на 2025 г. адбылося скарачэнне гэтых расходаў у параўнанні з 2024 годам.
Аднак пры пераліку выдаткаў у доларах ($) сітуацыя мяняецца. Так, у Гомельскай вобласці выдаткі на абарону ў 2025 г. выраслі на 365 318 BYN у параўнанні з 2024-м, але ў доларавым эквіваленце яны зменшыліся на 19 013. У цэлым, у доларавым эквіваленце павелічэнне бюджэту на 2025 г. у параўнанні з 2024-м назіраецца толькі ў Мінскай вобласці.
Важна ўлічваць, што на працягу года ў бюджэты могуць уносіцца змены. Як паказвае досвед папярэдніх гадоў, выдаткі на абарону могуць як значна павялічвацца (аж да двухразовага росту), так і скарачацца. Акрамя таго, пры параўнанні даных за некалькі гадоў неабходна ўлічваць уплыў інфляцыі.
Нагадаем, што ў 2023 г. сукупныя выдаткі ўсіх 135 мясцовых бюджэтаў на нацыянальную абарону склалі 36 322 880 BYN/$12 652 528. Гэта ў 2,4 разы больш, чым было ў 2022 г.
Больш падрабязна аб тым, на што накіроўваюцца сродкі мясцовых бюджэтаў на абарону, можна даведацца па спасылцы.