Літва з сакавіка закрые памежныя пераходы «Райгардас» і «Лаварышкес». Застануцца толькі два

3 хв.

На русском языке: Литва с марта закроет погранпереходы «Райгардас» и «Лаворишкес»

Урад Літвы сёння прыняў рашэнне закрыць з сакавіка памежныя пункты «Райгардас» («Прывалка») і «Лаварышкес» («Катлоўка»).

Такім чынам, на беларуска-літоўскай мяжы застануцца ўсяго два памежпераходы:

  • «Каменны Лог» – «Медзінінкай»,
  • «Беняконі» – «Шальчынінкай».

Акрамя таго, паведамляецца, што ўрад Літвы прыняў рашэнне забараніць праезд пешаходаў і веласіпедыстаў праз пункты пропуску Медзінінкай і Шальчынінкай.  Таксама ўрад будзе паступова скарачацт колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам на ажыццяўленне рэгулярных міжнародных пасажырскіх перавозак аўтобусамі.

Папярэдні матэрыял
Ва ўнутраных войсках створаны новы атрад спецназа – «Граніт». Гэта ўжо дзясяты атрад спецназа ва ўнутраных войсках
Наступны матэрыял
Камандаванне ВПС РБ адправіць вайскоўцаў на курсы па НЛП?

Iншыя матэрыялы