На русском языке:
В нескольких районах Витебска отсутствует вода и электричество
Жыхары Віцебску пішуць у сацсетках, што ад самай раніцы адразу ў некалькіх мікрараёнах назіраюцца праблемы з водазабеспячэннем і электраэнергіяй.
Аб адсутнасці электрычнасці і/або вады пішуць жыхары мікрараёнаў: Поўдзень-4, Кліны і Усход.
Пры гэтым на сайце Віцебскага гарвыканкама няма аніякай інфармацыі пра чарговую камунальную праблему, няма звестак і на 115.бел. Зрэшты, жыхары пішуць, што туды ўвогуле не датэлефанавацца.
Ну, і як паказаў наш папярэдні матэрыял, усё што застаецца людзям – гэта чакаць, калі нейкі Перцоў зноў заявіць, што гэта ўсё «ўкідванні» і «мелкотемье».
Акрамя таго, пішуць, што няма вады і ў Рагачове.
«Цэнтральная частка Рагачова таксама з раніцы сядзіць без вады. У службе 115 разводзяць рукамі і не могуць сказаць, калі ўключаць ваду».