На русском языке:
В новом здании Тетерина напротив дворца Лукашенко пожар
Мяркуючы па фота, якія зʼявіліся ў сацсетках, над будынкам шматфункцыянальнага комплексу па адрасе пр. Пераможцаў 63Б бачны дым.
Людзі пішуць, што да будынку падʼехала некалькі машынаў МНС. Што менавіта там гарыць – пакуль не ясна. МНС пацвердзілі пажар у будынку Цяцерына насупраць палаца Лукашэнкі, падрабязнасці абяцаюць даць пазней.
Дым з будынка шматфункцыянальнага комплексу / МНС РБ
Дапоўнена. МНС паведамляе, што пажар ліквідаваны, пацярпелых няма. Па словах ведамства, адбылося загаранне ўцяпляльніка на першым паверсе сяміпавярховага будынка. Прычыны і абставіны здарэння зараз высвятляюцца.
Нагадаем, што гэты шматфункцыянальны комплекс рэалізуе кампанія «БелГлобалГарант», сузаснавальнікам якой зʼяўляецца праўладны бізнесмен Сяргей Цяцерын. Раней мы пісалі пра магчымае дачыненне Цяцерына і яго кампаніі да абыходу харчовага эмбарга.