На русском языке:
В приграничье с Украиной переброшено больше 1000 человек личного состава и десятки ед. техники
На працягу жніўня зафіксавана павелічэнне колькасці кантынгенту УС РБ, размешчанага ў памежжы з Украінай. Падставай для перакідкі падраздзяленняў на поўдзень краіны паслужыла заява Лукашэнкі ад 10 жніўня пра нібыта захад у Беларусь украінскіх БЛА.
Кіраўнік МА РБ Хрэнін падчас тагачаснага брыфінгу заявіў, што БЛА, якія зайшлі ў Беларусь з Украіны 9 жніўня, былі знойдзеныя і знішчаныя сіламі ВПС РБ, што пасля аспрэчыў «Беларускі Гаюн».
Тым не менш дадатковыя сілы ў памежжы былі перакінутыя, і па нашых дадзеных на 1 верасня колькасць групоўкі, сканцэнтраванай ля мяжы з Украінай, можа складаць ≈1420 чалавек а/с.
Што ж да тэхнікі, то на дадзены момант у Гомельскую вобласць было перакінута:
- 30 БТР-82А (339-ы амб.);
- мін. 20 Т-72Б (355-га адб.);
- 30 БТР-70МБ1 (357-го апдб.);
- 30 БТР-82А (382-ы аддб.);
- 16 ЗПРК «Тунгуска» (19-ы амбр.);
- 4 Су-25 (116-й авіябазы);
- 2 Мі-8 (50-й авіябазы);
- 5 ЗРК С-300ПС (15-ы зрбр.).
Верагодна, у памежжа былі таксама перакінутыя падраздзяленні РЭБ, сувязі, БЛА і інш. Заяўленую перакідку часткі падраздзяленняў УС РБ пакуль пацвердзіць не атрымалася. У той жа час адзначым, што колькасць перакінутых у Гомельскую вобласць войскаў не ўяўляюць сабой ваеннай пагрозы для Украіны.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за жнівень можна азнаёміцца тут (English).