У Польшчы напалі на беларускага актывіста Вячаслава Сіўчыка

Белсат
3 хв.

На русском языке: В Польше напали на беларусского активиста Вячеслава Сивчика

Паведамляецца, што гэта адбылося ўчора пад Варшавай каля дому, дзе жыве актывіст і лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Па словах Алены Талстой, трое тых, хто нападаў распылілі яму ў твар газавы балончык і збеглі з яго тэлефонам.

«Распыліўшы ў твар Вячаславу газавы балончык, нападнікі зніклі разам з яго тэлефонам. […] Твар заліты газам, вочы не адкрываюцца. Адпаведная заява ў паліцыю паступіла. Пра спосаб сувязі з Вячаславам і яго стан паведамлю пазней.

Я была на сувязі, бо не ведаю, ці ёсць увогуле месца, дзе Сіўчык можа быць у бяспецы. Чула ўсё ў «жывым эфіры». Не прасілі папіроску, не чапляліся, знянацку напалі, і галоўнае – абсалютна моўчкі. Вячаслаў паспеў сказаць «на мяне напалі!» – і далей гукі бойкі і валтузні, а потым сапенне чалавека, што бег з тэлефонам, і знікла сувязь», — напісала Талстая ў Facebook.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка нічым кіраваць не будзе: кантроль і рашэнне аб прымяненні ТЯЗ застаецца за Масквой
Наступны матэрыял
Генерал УСУ Наеў: «Кіраўніцтва Беларусі абмежавала ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй пасля няўдач на фронце». Насамрэч гэта не так

Iншыя матэрыялы