У Польшчы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт больш чым на $2,3 млн

pixaby.com
3 хв.

На русском языке: В Польше задержали контрабанду беларусских сигарет на более чем $2,3 миллиона

Польскія мытнікі канфіскавалі амаль 700 000 пачкаў беларускіх цыгарэт схаваных у фуры, якая ехала з Літвы ў Польшчу.

Пры праверцы фуры на польскіх нумарах высветлілася, што за некалькімі драўлянымі палетамі знаходзяцца скрыні з цыгарэтамі. Калі ўважліва паглядзець на фота і відэа, то можна заўважыць, што ў фуры знаходзіліся скрыні з цыгарэтамі вытворчасці беларускай фабрыкі «Нёман», сярод іншага можна заўважыць пачкі цыгарэт Minsk.

Кошт кантрабанды з падаткамі ацэньваецца ў больш чым 10 млн злотых (2,3 млн даляраў).

Папярэдні матэрыял
Сын Лукашэнка паляцеў на Далёкі Усход рыхтаваць глебу да прылёту бацькі?
Наступны матэрыял
Эдуарда Пальчыса перавялі ў Наваполацк

Iншыя матэрыялы