На русском языке:
В Польше задержали контрабанду беларусских сигарет в досках
Польскія мытнікі недалёка ад польска-літоўскай мяжы ў Будзіску канфіскавалі больш за 65 000 пачкаў беларускіх цыгарэт, якія былі схаваныя ў грузавіку, які перавозіў дошкі. Кошт знойдзенай кантрабанды ацэньваецца ў больш за 970 000 злотых ($243 400).
На апублікаваных фота і відэа заўважна, што ў піламатэрыялах схаваныя беларускія цыгарэты Minsk і NZ вытворчасці беларускай фабрыкі «Нёман». За рулём грузавіка знаходзіўся 56-гадовы грамадзянін Літвы.
Грузавік з кантрабандай, схаванай у дошках, быў спынены недалёка ад польска-літоўскай мяжы ў Будзіска. Мытнікі праверылі грузавік рэнтгенам і выявілі, што некаторыя паддоны з дошкамі маюць схованкі з цыгарэтамі.
Кантрабанду тытуню з беларускімі акцызамі звязваюць з бізнэсоўцам Аляксеем Алексіным, адным з сяброў Лукашэнкі, які сумна вядомы ў Беларусі дзякуючы паўсюдным «Табакеркам».