У Пружанах увесь горад застаўся без вады з-за аварыі на сетках водазабеспячэння

pippinbrothers.com
5 хв.

На русском языке: В Пружанах весь город остался без воды из-за аварии на сетях водоснабжения

Сёння раніцай Пружанскі райвыканкам паведаміў, што з-за аварыі ў горадзе часова адключана водазабеспячэнне. Цяпер праводзяцца аварыйна-аднаўленчыя работы, а з 12:30 у 11 пунктах арганізаваны падвоз пітной вады.

Па словах мясцовых жыхароў, у дзіцячых садах бацькам паведамілі, што сёння дзеці вучыцца не будуць, а ў школах з заўтрашняга дня трэба даць дзіцяці з сабой ваду і сурвэткі. Папярэдне прычына надзвычайнага здарэння ў паломцы адной з помпаў, якая адказвае за водазабеспячэнне гораду.

Вады ў горадзе можа не быць цягам трох сутак.

У Пружанах увесь горад застаўся без вады з-за аварыі на сетках водазабеспячэння

Чаму гэта здарылася?

Можа ўся справа ў цэнтралізацыі бюджэтаў на г. Мінск і на сілавікоў як апору рэжыму? Давайце проста зірнем на праект рэспубліканскага бюджэту на 2023 г. Бо менавіта бюджэт дэманструе іх бягучыя прыярытэты.

На першым месцы па запланаваных выдатках ідзе Міністэрства абароны – 3 млрд рублёў. Рост іх бюджэту адносна 2022 года на 50 адсоткаў. Другое месца – Міністэрства аховы здароўя – 1 млрд 980 млн рублёў на 2023 г. (+12%).

«І важна разумець, што гэта, па сутнасці, захаванне падтрымкі на ранейшым узроўні, бо мы не ўлічваем высокую інфляцыю», – адзначае канал «Нашы грошы».

Далей ідуць Міністэрства прамысловасці з 1 млрд. 600 млн. рублёў (+38%) і Міністэрства ўнутраных спраў з 1 млрд 440 млн рублёў.

«Гэтае ведамства ў апошнія гады паказала сваю неабходнасць улады і гатоўнасць служыць, і ўваходзіць у 2023 год з тлустым дадаткам у 27% у адносінах да цяперашняга», – заўважыў канал «Нашы грошы».

Дык а дзе ж міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі?

На апошнім месцы, і гэта не жарт. Міністэрства ЖКГ у наступным годзе атрымае менш за ўсё з рэспубліканскага бюджэту – 6,3 млн рублёў (мінус 93%). То-бок менш у 16 разоў.

Але ёсць важны момант, з 2023 года яно практычна поўнасцю пераводзіцца на баланс мясцовых бюджэтаў.

Тым не менш з рэспубліканскага бюджэту ЖКГ атрымае ў 600 (!) разоў менш грошай, чым лідэр па выдзеленых сродках – Мінабароны. А ніжэй мы расказваем, да чаго гэта прывядзе.

Папярэдні матэрыял
Сяргея Ціханоўскага абвінавацілі ў злачынстве супраць правасуддзя
Наступны матэрыял
Адключэнняў і прарываў труб у Беларусі будзе больш. Гэта не выдумка, гэта факт і вось чаму

Iншыя матэрыялы