На русском языке:
В России разбился беларусский грузовой самолет с 7 людьми на борту
Грузавы самалёт Ан-12 разбіўся пад Іркуцкам, ён эксплуатаваўся беларускай авіякампаніяй «Гродна». На борце знаходзілася 7 чалавек, двое пілотаў загінулі на месцы. Медыкі спрабавалі аказаць тым, хто выжыў, пасільную дапамогу, але па ўдакладненай інфармацыі крыніцы «Інтэрфакса», пасажыры таксама загінулі. Трое з іх — грамадзяне Беларусі.
«Лайнер знік з радара а 19:45 паводле мясцовага часу, заходзячы на другі круг. Ён упаў у раёне вёскі Піваварыха і загарэўся. Самалёт накіроўваўся ад Якуцка да Іркуцка. Ратавальнікі ўжо на месцы, ліквідуюць узгаранне», — піша тэлеграм-канал Mash.
МНС РФ паведамляе, што аварыя здарылася пры заходзе самалёта на пасадку за 7 км ад Іркуцка. Цяпер праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя і ліквідацыя пажару на месцы аварыі. Гарыць сам самалёт і паліва на плошчы больш за 300 кв.м. У 20:51 па іркуцкім часе адкрытае гарэнне было ліквідавана.
Расійскае выданне «Известия» публікуе кадры з месца падзення Ан-12 у Іркуцкай вобласці.
«Расавіяцыя» каментуе абставіны катастрофы:
«Пры заходзе на пасадку экіпаж самалёта Ан-12БК далажыў аб неабходнасці пайсці на другі круг. Пасля чаго сувязь з самалётам была страчана, адзнака з радараў знікла. Па папярэдніх дадзеных на борце было сем чалавек».
Mash паведамляе, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем, а таксама публікуе спіс людзей, якія знаходзіліся на борце падчас крушэння. Трое з іх — грамадзяне Беларусі.
Выданне «Спутник» піша, што самалёт быў пабудаваны больш за 53 гады таму.
Бартавы нумар Ан-12 EW-518TI, паведамляе тэлеграм-канал беларускай авіяцыі. Апошняе фота самалёта зроблена 1 лістапада гэтага года.
30 кастрычніка а 18:00 самалёт вылецеў з Гродна.