На русском языке:
В Словакии задержали и отпустили беларуского блогера
У аэрапорце Браціславы (Славакія) па запыце Інтэрпола быў затрыманы беларускі блогер і актывіст Яўген Малахоўскі, але потым яго адпусцілі.
Вядома, што Яўген збіраўся ляцець у Кіеў, дзе займаецца справамі беларускай дыяспары. Крыху пазней стала вядома, што ён нібыта знаходзіцца ў спісе непажаданых асоб па лініі Інтэрпола і быў часова затрыманы па ініцыятыве Германіі. Ужо праз паўгадзіны Малахоўскага адпусцілі і ён паведаміў, што працягнуў палёт у Кіеў.
Яўген Малахоўскі – журналіст і адмін паблікаў «Гэта Мінск, дзетка!». Па інфармацыі выдання Naviny.by, гэта ўжо трэці выпадак затрымання палітычных актывістаў, што выехалі за мяжу, па запыце Беларусі.