На русском языке:
В Telegram начал распространяться фейк с якобы мобилизацией участников плана «Перамога»
Беларусы пішуць, што сёння ўвечары пачалі прыходзіць паведамленні нібыта ад BYPOL з інфармацыяй «пра мабілізацыю ўдзельнікаў плана «ПЕРАМОГА». Каб пацвердзіць гатоўнасць, людзям прапануюць адправіць паведамленне «Я гатовы».
Ні ў якім разе нічога не адказвайце на гэтае паведамленне. Нічога ў адказ не адпраўляйце, а блакуйце фэйкавы акаўнт.
Усю інфармацыю пра план Перамога вы можаце атрымаць толькі праз адзіны арыгінальны чат-бот ПЕРАМОГА. Сачыце толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі ад BYPOL і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.