In English:
Two UAVs that flew from Belarus were shot down in Volyn region
На русском языке:
В Волынской области сбили два БПЛА, которые залетели со стороны Беларуси
Кіраўнік Валынскай АВА Юрый Пагуляйка паведаміў, што раніцай 25 ліпеня ў вобласці былі чуваць выбухі з-за працы СПА. Паводле яго слоў, былі збітыя два беспілотнікі, абломкі аднаго з іх пашкодзілі будынкі прыватнай забудовы, адзін чалавек загінуў.
У той жа час камандаванне «Захад» Паветраных сіл ВС Украіны паведаміла, што два варожыя БПЛА перасеклі паветраную прастору Украіны з боку Беларусі і вялі паветраную разведку аб’ектаў у Валынскай вобласці.
На перахоп БПЛА быў узняты знішчальнік, а таксама спрацавала ўкраінская сістэма СПА. У выніку два варожыя БПЛА былі знішчаны, але абломкі адной з зенітных ракет упалі на жылы дом.
Адзначым, што фатаграфіі наступстваў, якія публікуюць СМІ, больш падобныя да траплення ракеты, чым да падзення абломкаў беспілотнікаў. Будзем чакаць падрабязнасцяў ад афіцыйных украінскіх ведамстваў.