У Віцебску сфарміраваны новы атрад спецназа

3 хв.

На русском языке: В Витебске сформирован новый отряд спецназа

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на базе 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады (в/ч 5524, Віцебск і інш. населеныя пункты вобласці) сфарміраваны атрад спецыяльнага прызначэння «Віцязь».

Атрад стаў трынаццатым падобным падраздзяленнем у структуры ўнутраных войскаў. Адзначым, што Віцебская вобласць заставалася апошняй, дзе не было свайго атрада спецпрызна.

У Віцебску сфарміраваны новы атрад спецназа

Можна чакаць, што афіцыйная «прэзентацыя» падраздзялення адбудзецца ў бліжэйшы час. Мерапрыемства можа быць прымеркавана, напрыклад, да 9 траўня (у РБ адзначаецца дзень перамогі) ці ўжо 3 ліпеня (у РБ адзначаецца дзень незалежнасці).

Так як ва ўсіх злучэннях унутраных войскаў былі сфарміраваны атрады спецназа, можна чакаць, што працэс фарміравання новых (у бягучым фармаце) будзе прыпынены. А ўсе намаганні будуць накіраваны на павышэнне баявога патэнцыялу ўжо сфарміраваных падраздзяленняў.

Папярэдні матэрыял
Працягваецца развіццё інфраструктуры аэрадрома "Ліда": там праходзіць рамонт ВПП і хованкі для самалётаў.
Наступны матэрыял
Сёння ў Вільні адбудзецца Велікодная літургія па-беларуску

Iншыя матэрыялы