У Вільні з’явіцца графіці з Алесем Бяляцкім

LRT.lt
2 хв.

На русском языке: В Вильнюсе появится граффити с Алесем Беляцким

У Вільні насупраць беларускай амбасады на вул. Міндоўга з’явіцца графіці (неафрэска) з Нобелеўскім лаўрэатам прэміі міру Алесем Бяляцкім. Вялікую неафрэску, прысвечаную А. Бяляцкаму і іншым беларускім палітвязням, увасобяць у жыццё мастакі з Вільні і Каўнаса. Партрэт А. Бяляцкага будзе глядзець на пасольства Беларусі з фасада прагімназіі Сімонаса Даўкантаса, размешчанай праз дарогу.

Алесь Бяляцкі – палітвязень, стваральнік праваабарончай арганізацыі «Вясна». У канцы 1980-х – пачатку 1990-х ён быў адным з лідараў нацыянальнага руху ў Беларусі, у 1991-1996 быў дэпутатам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў. Пасля гэтага сканцэнтраваўся на праваабарончай дзейнасці.

У 2011-2014 ён быў за кратамі па сфабрыкаванай справе. У 2021 годзе зноў быў затрыманы і прызнаны палітычным вязнем.

У 2022 годзе Алесь Бяляцкі разам з расейскім цэнтрам «Мемарыял» і ўкраінскай арганізацыяй «Цэнтр грамадзянскіх свабодаў» атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. На ўручэнне прыехала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Папярэдні матэрыял
У Мінск прыляцеў Лаўроў
Наступны матэрыял
Шайгу прыляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы