Відэа BYPOL: беспілотнік прылятае на тэрыторыю аэрадрома Мачулішчы, прызямляецца наўпрост на «грыб» расійскага А-50У і спакойна злятае

BYPOL
4 хв.

На русском языке: Видео BYPOL: беспилотник влетает на территорию аэродрома Мачулищи, приземляется прямо на «гриб» российского А-50У и спокойно улетает

BYPOL апублікаваў відэа, дзе бачна, як беспілотнік прылятае на тэрыторыю аэрадрома Мачулішчы, прызямляецца прама на «грыб» расійскага А-50У і спакойна злятае.

На відэа не паказаны момант атакі 26 лютага. Мяркуючы па надворʼі, гэтае відэа было знята за некалькі дзён да меркаванага інцыдэнту ў Мачулішчах.

Асобна адзначым, што расейскія вайсковыя блогеры ў дадзены момант масава абураюцца, што гэтае відэа паказвае поўны правал СПА, якое абараняе ахоўны вайсковы аэрадром пад Менскам.

Відэа цалкам даступна тут.

Папярэдні матэрыял
Яшчэ два эшалоны УС РФ адправіліся з Беларусі ў напрамку акупаванай Данецкай вобласці
Наступны матэрыял
Самалёт ДРЛА А-50У не вярнуўся ў Мачулішчы пасля ўзлёту: прапаганда хлусіць пра аблёт межаў і суправаджэнне ім борта Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы