У ВПС РБ з’явіўся першы самалёт з прыбіральняй на борце

Беларускі Гаюн
4 хв.

На русском языке: В ВВС РБ появился первый самолет с туалетом на борту

З 18 траўня 2023 г. мы сталі адзначаць у штодзённай зводцы авіяактыўнасці вучэбна-трэніровачныя палёты новага для беларускага войска тыпу самалёта – Ту-134АК. Гэты борт прыляцеў на аэрадром Мачулішчы 8 снежня 2022 года пад рэг. нумарам RF-65681 ПКС РФ. Да гэтага ён доўгі час знаходзіўся на захоўванні ў РФ, да пачатку 2022 года прайшоў капрамонт і пасля апынуўся ў Беларусі.

З канца 2022 года дадзены Ту-134 быў на мінскім авіярамонтным заводзе, а ўжо ў траўні 2023 г. стаў на крыло ў ліўрэі МА РБ. У РБ борт атрымаў новы беларускі рэг. нумар – EW-772DV і зараз дыслакуецца на аэрадроме 50-й САБ у Мачулішчах.

У ВПС РБ з’явіўся першы самалёт з прыбіральняй на борце

Трэба адзначыць, што дадзены Ту-134АК – першы пасажырскі самалёт у распараджэнні МА РБ, у якога ёсць бартавы туалет. Адразу ўспамінаецца як у лістападзе 2022 г. Міністры абароны і замежных спраў РБ правялі цэлых 6 гадзін у палёце на Іл-76 ВПС РБ з вядром на борце.

Аднак не варта думаць, што прывілеі новага борта будуць даступныя радавым салдатам. Не, скарыстацца прыбіральняй змогуць толькі вышэйшыя чыны ВС РБ, бо самалёт мае VIP-выкананне і прызначаны для перавозкі ваеннага кіраўніцтва.

Ды і так, «новым» дадзенае судна можна назваць толькі ўмоўна, бо самалёту ўжо каля 40 гадоў. У дадзены момант паветранае судна ўсё яшчэ праходзіць планавы аблёт, паводле інфармацыі на партале дзярж. закупак, экіпаж борта ўжо раздрукаваў сабе інструкцыю эксплуатацыйную дакументацыю на дадзены борт, але ў Мачулішчах яшчэ трэба закупіць аэрадромную асенізацыйную машыну, каб не зліваць адходы на паласе.

Папярэдні матэрыял
У Віцебск прыляцеў Вячаслаў Валодзін
Наступны матэрыял
У ПАРЕ заклічуць ухіліць юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні

Iншыя матэрыялы