На русском языке:
СМИ: В августе 2023 г. в тюрьме в Жодино умер осуждённый по политическим мотивам. Правозащитники это не подтверждают
Mediazona.by са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што 2 жніўня 2023 года ў турме ў Жодзіне памёр зняволены, асуджаны па палітычных артыкулах.
Паведамляецца, што мужчына не быў прызнаны палітвязнем. У лістападзе 2022 г. ён быў прыгавораны да 3 гадоў калоніі па палітычных артыкулах аб распальванні варожасці, масавых беспарадках, закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі, паклёпе на Лукашэнку і абразе прадстаўніка ўлады.
Адзначым, што праваабарончая арганізацыя «Вясна» не пацвярджае смерць зняволенага ў жодзінскай турме ў 2022 годзе.
Раней сёння выданне Radio Svaboda паведаміла, што ў жніўні 2023 г. у зняволенні ў Беларусі памёр беларус, асуджаны па 5-ці палітычных артыкулах, якога затрымалі восенню 2022 года. Выданне адзначала, што менавіта жонку і сына гэтага чалавека зараз дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь.
Па дадзеных шведскага Sveriges Radio, сям’я прыбыла ў Швецыю два гады таму і падала прашэнне аб прадастаўленні прытулку. У мінулым годзе краіна адмовіла, і на мінулым тыдні мужчына (сын памерлага ў зняволенні беларуса) разам са сваёй маці быў дэпартаваны ў Беларусь, дзе проста на мяжы яго затрымалі.
Радыё Свабода таксама высветліла, што ў Швецыі застаецца сястра затрыманага мужчыны, якая мусіць пакінуць краіну да 3 верасня.