На русском языке:
В Жодино загорелся автобус прямо с пассажирами. Автопарк: «он на 100% процентов изношен»
Cёння ў 7:20 на прыпынку «Культтавары» у Жодзіне загарэлася кола рэйсавага аўтобуса №6, які ў той момант перавозіў пасажыраў, піша @dze_news.
Чыннік у тым, што тармазныя калодкі заклінавалі, і тармазны барабан нагрэўся. Вадзіцель аператыўна высадзіў пасажыраў і сам тушыў узгаранне.
Цікава, што начальнік аўтакалоны Аўтапарка №18 г. Жодзіна прызнаў, што гэты аўтобус зношаны на 100%, бо аўтобусу ўжо 13 гадоў.
«З-за недахопу рухомага складу мы яго часта рамантуем і ўсё ж выводзім у горад», – сказаў прадстаўнік аўтапарка.
Згарэлы ў 2008 аўтобус у Жодзіне.
І праблемы з аўтобусамі ў Жодзіне сапраўды ёсць, бо ў канцы 2022 г. прама на тэрыторыі аўтапарка, з-за кароткага замыкання, учэнт згарэў іншы іх аўтобус 2008 г. выпуску, ён на фота вышэйшы.