На русском языке:
Вчера в районе Мачулищей было задержано не менее 20 человек
Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што ўчора, 5 сакавіка, у вёсках у раёне г.п. Мачулішчы, было затрымана не менш як 20 чалавек. Вядома, што 6 чалавек застаюцца ў СІЗА. Па словах праваабаронцаў, прычыны затрымання гэтых людзей невядомыя.
Раней паведамлялася, што КДБ на выходных праводзіў затрыманні і ператрусы ў Менскім раёне. Прычына была ў пошуку датычных да інцыдэнту ў Мачулішчах. Па нашай інфармацыі ператрусы таксама прайшлі і ў Бараўлянах.
Да гэтага канал «Паглядзі, брахня?» пісаў, што масавыя затрыманні і ператрусы адбыліся і ў Столінскім раёне. Людзей вазілі на дэтэктар хлусні, размова таксама ішла пра партызан, якія маюць дачыненне да інцыдэнту ў Мачулішчах.