На русском языке:
Украина возобновляет импорт электроэнергии из Беларуси
Выданне «РБК-Украіна» са спасылкай на вынікі аўкцыёну «Укрэнерга» піша, што з 1 лістапада Украіна адновіць імпарт электраэнергіі з Беларусі.
Паведамляецца, што прычына аднаўлення імпарту электрычнасці ў тым, што ва Украіне пачынаючы з лета 2021 года з-за анамальна нізкіх коштаў на электраэнергію, узнік дэфіцыт вугалю на дзяржаўных ТЭС. Цяпер украінская дзяржаўная кампанія «Энергаатам» выкупіла сячэнне для імпарту з Беларусі ў лістападзе магутнасцю 885 з 900 даступных МВП. Яшчэ 15 МВт набыло ТАА «Электра Кам’юніці».
Пачынаючы з мая гэтага года да 1 кастрычніка ва Украіне дзейнічала забарона на імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Пасля забарона была працягнута да 1 лістапада.