На русском языке:
Украина арестовала 170 вагонов с беларусскими и российскими удобрениями на сумму 2,7 млн долларов
Офіс генпракурора Украіны паведаміў пра арышт 170 вагонаў з прадукцыяй «Беларуськалія» і «Уралкалія» на агульную суму амаль 100 млн грыўняў (больш за 2,7 млн даляраў). Агульная вага грузу – 11, 8 тысяч тон.
Па дадзеных следства, вагоны з мінеральнымі ўгнаеннямі прыбылі ва Украіну яшчэ да пачатку вайны, яны знаходзіліся ў транзітным рэжыме ў Мікалаеве на тэрыторыі Марскога спецыялізаванага порта, які ўваходзіць у бізнес-структуры падсанкцыйнага алігарха.
У далейшым, уладальнікі тавару планавалі пераправіць яго ў трэція краіны для продажу і атрымання мільённых даходаў. Цяпер жа арыштаваная маёмасць будзе перададзена ў Агенцтва па пошуку і менеджменце актываў.