Украіна ўводзіць санкцыі супраць службовых асоб рэжыму ў Беларусі і РФ, якія спрыялі агрэсіі супраць Украіны

Yehor Milohrodskyi / unsplash.com
3 хв.

In English: Ukraine imposes sanctions against regime officials in Belarus and Russia who contributed to the aggression against Ukraine
На русском языке: Украина вводит санкции против должностных лиц режима в Беларуси и РФ, которые способствовали агрессии против Украины

Пра гэта паведамляе Міністэрства па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый. Вядома, што пад санкцыі патрапілі 99 фізічных і 178 юрыдычных асоб з Беларусі і РФ.

«У прыватнасці, размова ідзе аб прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу Расіі, службовых асоб нацбанкаў Расіі і Беларусі. Патрапілі пад абмежаванні і іншыя расейскія і беларускія кампаніі і грамадзяне гэтых краін – тыя, што спрыялі агрэсіі Расеі супраць Украіны і з дапамогай якіх Расея спрабавала абыходзіць ужытыя супраць яе санкцыі», – сказана на сайце Мінрэінтэграцыі.

Папярэдні матэрыял
Дзяўчына правяла антываенны мітынг на школьнай лінейцы ў Наваполацку – яе затрымалі
Наступны матэрыял
З'явілася відэа забойства ў Слоніме 37-гадовага Іллі Машыцкага, верагодна, супрацоўнікам ДАІ

Iншыя матэрыялы