Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі

3 хв.

На русском языке: В Украине погибли еще двое беларусских добровольцев

Выданне Zerkalo.io са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ў ноч з 6 на 7 кастрычніка ва Украіне загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны.

Яшчэ адзін баец атрымаў раненні. Гэта адбылося пры выкананні імі задачы на Бахмуцкім напрамку.

Што менавіта адбылося, невядома, але раней беларусы ваявалі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Аб іх гібелі паведамілі сваякам.

У пачатку кастрычніка пра гібель некалькіх беларускіх добраахвотнікаў паведаміў беларускі добраахвотніцкі атрад спецпрызначэння «Тэрор».

Папярэдні матэрыял
Першая крымінальная справа за ўхіленне ад ваенных збораў у 2023 годзе была разгледжана ў Іванава
Наступны матэрыял
Буданаў: «Трэба аддаць Лукашэнку належнае»

Iншыя матэрыялы