На русском языке:
Украинские СМИ сообщают о прибытии в Беларусь эшелона с российской техникой. Это фейк
Ва ўкраінскіх СМІ стала распаўсюджвацца інфармацыя пра прыбыццё ў Мінск эшалона з расійскай тэхнікай (усяго 60+ адзінак, пераважна БМП-2).
Эшалон быў нібыта заўважаны на станцыі Азярышча. Гэта станцыя пагрузкі для перавозкі падраздзяленняў 120-й механізаванай брыгады УС РБ, якая размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад ваеннага гарадка брыгады.
На фота, якое распаўсюджваецца, бачны снег, аднак па стане на 27 лютага ў раёне станцыі Азярышча снег ужо растаў. Больш за тое, на спадарожнікавых здымках ад 27 лютага на станцыі не было бачна эшалона з ваеннай тэхнікай.
Адзначым, што 22 лютага мы фіксавалі фармаванне двух эшалонаў з тэхнікай УС РБ на станцыі Азярышча. У складзе аднаго з эшалонаў былі БМП-2. Верагодней за ўсё, менавіта гэты эшалон быў выдадзены за расейскі.
З актуальным размяшчэннем і колькасцю расейскіх войскаў у РБ можна азнаёміцца па спасылцы.