Войскі РФ пакідаюць Чарнобыльскую зону і адпраўляюцца на мяжу з Беларуссю

dw.com
4 хв.

Мяркуючы па апошніх паведамленнях, да ўжо зразумелых рызык ад прысутнасці расійскіх войскаў у Беларусі дадалася яшчэ адна.

Украінскія атамшчыкі паведамляюць, што войскі РФ вырашылі ўладкаваць пазіцыі і акапацца ў сумна вядомым Рудым Лесе, найбольш забруджаным аб’екце ва ўсёй Зоне Адчужэння.

У гэтым лесе асела найбольшая колькасць радыеактыўных часціц, выкінутых у атмасферу выбухам рэактара. Падчас ліквідацыі наступстваў аварыі дрэвы, што «фаняць» ад радыяцыі, і верхні слой глебы, дзе канцэнтраваўся радыеактыўны пыл, зразаліся і захоўваліся. У выніку знаходзіцца на паверхні было адносна бяспечна, але залазіць углыб катэгарычна забаронена.

Мяркуючы па ўсім, у войскаў РФ не было карт могільнікаў, і капалі дзе атрымаецца. У выніку небяспечны пыл выйшаў на паверхню, пачаў асядаць на вопратцы салдат, іх тэхніцы і маёмасці. Пры кароткачасовым кантакце гэта не нясе вялікай пагрозы здароўю чалавека, але пры працяглым і паступовым назапашванні ў арганізме чалавека наступствы могуць быць самымі сур’ёзнымі. Праблемы са шчытавідкай, анкалогія, генетычныя захворванні ў патомства — самыя распаўсюджаныя наступствы прамянёвай хваробы.

Салдаты РФ не маркіруюць, на якім участку фронта яны стаялі, і ці праходзілі пры адступленні праз Чарнобыльскую зону. У любым выпадку, там было некалькі БТГ, якія зараз выводзяць у Беларусь. Наша парада — калі жадаеце захаваць здароўе, трымаецеся ад расейцаў і іх тэхнікі далей. Асабліва калі вам будуць прапаноўваць ваенную форму, скрадзеныя аўтамабілі і запчасткі, каштоўныя рэчы, бытавую тэхніку. Вы не ведаеце, у якім акопе і ў якім лесе іх маглі захоўваць. Гэта не толькі неэтычна, але і можа быць папросту небяспечна для вас і вашых сем’яў.

Падумайце пра гэта добра і папярэдзьце вашых сваякоў.

На русском языке: Войска РФ покидают Чернобыльскую зону и отправляются на границу с Беларусью

Папярэдні матэрыял
Партызаны пад Бабруйскам падпалілі рэлейную шафу на чыгунцы
Наступны матэрыял
Адбыліся адразу два ДТЗ з удзелам ваеннай тэхнікі УС РФ

Iншыя матэрыялы