In English:
The authorities eliminated Francisak Skaryna Belarusian Language Society
На русском языке:
Власти ликвидировали «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім на сваёй старонцы ў Facebook напісала, што Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі.
Нагадаем, Таварыства беларускай мовы было заснавана ў 1989 годзе і займалася падтрымкай і развіццём беларускай мовы і культуры. У розны час арганізацыю ўзначальвалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін і Алег Трусаў. Алена Анісім займала пасаду старшыні ТБМ з 2017 года, будучы пры гэтым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.