Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы адрэагаваць на эскалацыю Беларусі

Franak Viačorka
2 хв.

Сёння на беларуска-польскай мяжы адбываецца неверагоднае. Узброеныя памежнікі Беларусі прывялі калону мігрантаў да мяжы з Польшчай, назваўшы гэта рэакцыяй на «абыякавасць і бесчалавечнае стаўленне польскіх уладаў». Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што гэтая эскалацыя можа прывесці да гібелі людзей, а міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы назваў тое, што адбываецца, «найбуйнейшай спробай сілавога ўварвання».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы распачаць дзеянні ў адказ на эскалацыю міграцыйнага крызісу:

  • Тэрмінова спыніць грузавыя перавозкі (аўтамабілі і цягнікі) да таго часу, пакуль сітуацыя на мяжы з ЕС не стабілізуецца.
  • Накласці санкцыі на банкі і праваахоўныя органы рэжыму, адказныя за незаконны ўвоз мігрантаў.

In English: Franak Viacorka suggested the authorities of Poland and Lithuania to respond to the escalation of Belarus
На русском языке: Франак Вячорка предложил властям Польши и Литвы отреагировать на эскалацию Беларуси

Папярэдні матэрыял
Былы памежнік выкрыў фэйк АНТ аб перасячэнні мяжы Польшчы мігрантамі
Наступны матэрыял
Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Iншыя матэрыялы