Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Иллюстрация: Таварыства беларускай мовы
1 хв.

In English: The authorities eliminated Francisak Skaryna Belarusian Language Society
На русском языке: Власти ликвидировали «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім на сваёй старонцы ў Facebook напісала, што Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі.

Нагадаем, Таварыства беларускай мовы было заснавана ў 1989 годзе і займалася падтрымкай і развіццём беларускай мовы і культуры. У розны час арганізацыю ўзначальвалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін і Алег Трусаў. Алена Анісім займала пасаду старшыні ТБМ з 2017 года, будучы пры гэтым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Папярэдні матэрыял
Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы адрэагаваць на эскалацыю Беларусі
Наступны матэрыял
Выкрываем фэйк: дзіцяці пускаюць у вочы дым, каб выклікаць слёзы

Iншыя матэрыялы