На русском языке:
Ночью Польша остановила пропуск фур из Беларуси в Польшу
ДМК РБ паведамляе, што пачынаючы з 3 гадзін ночы 10 ліпеня, Польшча перастала прымаць грузавыя аўтамабілі, якія едуць з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Казловічы».
Паведамляецца, што за ноч колькасць фур у чарзе вырасла да 600.
Казловічы (Кукурыкі) – гэта адзіны дзейны грузавы пункт пропуску на мяжы РБ-РП.
Нагадаем, у пачатку ліпеня міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі на пытанне аб магчымым закрыцці мяжы з РБ паведаміў, што не выключае ніякіх варыянтаў, але гаворка ідзе пра спыненне пропуску грузаў.