На русском языке:
Ночью шахеды вновь залетели в Беларусь. Подробности
Уначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ тыпу «шахед» 3-і раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі. Першым пра гэта паведаміў канал «Мікалаеўскі Ванёк» у 4:10.
Па нашых дадзеных, шахед зайшоў у Беларусь у раёне в. Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і рухаўся на поўнач, у напрамку Хойнікаў. Далей БПЛА здзейсніў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок г.п. Камарын.
Ужо а 5-й раніцы шахед пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны. Сумарна дрон-камікадзэ правёў на тэрыторыі нашай краіны каля 50 хвілін і праляцеў не менш за 60 км. Па нашых дадзеных, палёты авіяцыі ВПС РБ ва ўказаным раёне ў гэты час не фіксаваліся.
8:40. Яшчэ адзін шахед заляцеў у Беларусь
У раёне 8:40 у Беларусь заляцеў ужо 4-й дрон-камікадзэ тыпу «шахед». Дрон накіроўваўся з боку Жытомірскай вобл. Украіны на Нароўлю і далей пайшоў курсам на Бабруйск.
Прама зараз у небе над Гомельскай і Магілёўскай вобласцю Беларусі лятае знішчальнік Су-30 ВПС РБ і верталёт Мі-24 ВПС РБ, якія былі ўзняты з аэрадромаў «Баранавічы» і «Мачулішчы».
Акрамя таго, украінскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, што зараз у раёне беларуска-ўкраінскага прыгранічча фіксуюцца дзве мэты, якія рухаюцца курсам з боку Гомельскай вобласці Беларусі.
Калі вы ці вашыя знаёмыя бачылі пралёт шахеда над Беларуссю, то паведамляйце пра гэта ў @HajunBYbot ці праз ананімную форму для сувязі.