На русском языке:
Ночью в Беларусь перебросили ещё один эшелон с солдатами ВС РФ
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што ўначы 7 студзеня ў 02:10 (мінскі час) праз станцыю Смаленск у напрамку Беларусі прайшоў спец. эшалон з 15-ю пасажырскімі вагонамі.
У Беларусі ён прыбыў на чыгуначную станцыю Віцебск (Віцебск вобл), у вагонах знаходзіўся асабовы склад УС РФ у колькасці ≈700-800 чалавек.
Гэты эшалон дакладна паўтарыў маршрут папярэдняга, які, як высветлілася пасля ўдакладнення звестак, таксама прыбыў у Віцебск ноччу 6 студзеня і прывёз каля 700-800 чалавек.
Такім чынам за апошнія два дні ў Віцебск магло быць перакінутыя мінімум 1400-1600 вайскоўцаў УС РФ. Дадатковым пацверджаннем з’яўляецца тое, што ўвечар 6 студзеня ў розных месцах горада былі заўважаныя салдаты УС РФ, якія хадзілі групамі па некалькіх чалавек і наведвалі крамы.